BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўразвяз заклікаў буйныя тэхналагічныя кампаніі дапамагчы незалежным беларускім СМІ

Еўракамісія заклікае Google, Meta і іншыя буйныя тэхналагічныя кампаніі дапамагчы незалежным беларускім СМІ, піша Financial Times.

У прыватнасці, прасоўваючы іх матэрыялы вышэй, чым тыя, што публікуюць праўладныя СМІ. У Еўракамісіі адзначылі, што алгарытмы пошуку не ўлічваюць цэнзуру, якая дзейнічае ў Беларусі. «Барацьба з дэзынфармацыяй і прасоўванне свабоды СМІ – гэта два бакі аднаго медаля, і мы хочам, каб Big Tech займаўся абодвума, – кажа віцэ-прэзідэнтка Еўракамісіі Вера Ёўрава. –…Гэта азначае забеспячэнне бачнасці ў інтэрнэце праўдзівай інфармацыі, а не прапаганды Менска ці Крамля».

У кампаніі Google заявілі выданню, што «прыкладаюць усе намаганні, каб ствараць нашы прадукты і забяспечваць выкананне нашай палітыкі спосабамі, якія не бяруць да ўвагі палітычныя прыхільнасці». А пошук «заўсёды можа быць лепшым». У кампаніі спасылаюцца на існаванне «соцень фактараў, якія вызначаюць, якія вынікі будуць паказаны».