BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Перамір’я вакол Украіны бліжэйшыя месяцы не будзе”

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны ад партыі «Слуга народа» Алег Дунда пракаментаваў апошнія падзеі вакол плану міру і сітуацыі з перамовамі па Украіне.

Алег Дунда. Фота: rbc.ua
Алег Дунда. Фота: rbc.ua

Паводле яго слоў, галоўную ролю ў вызначэнні далейшых крокаў адыгрывае не толькі ЗША, а Еўропа, якая ўжо адчула пагрозу з боку Масквы:

Учынкамі еўрапейскіх краін за апошні тыдзень, я мушу прызнаць, што я вельмі пазітыўна здзіўлены. Яны сталі займаць больш радыкальную пазіцыю, больш актыўную пазіцыю датычна Украіны і датычна Расеі. Яны разумеюць, якую пагрозу для іх нясе Расея. І ЗША не ёсць ключавым гульцом у гэтым мірным пагадненні. Рашэнне еўрапейскіх краін будзе залежыць ад таго, якой будзе мірнае пагадненне ў далейшым.

Дунда таксама растлумачыў, чаму Беларусь так ці інакш не была ўключаная ў перамовы:

Я думаю, што там нічога такога няма. Бо перамовы яны зараз вядуць з ЗША. А мяркуючы па палітыцы ЗША, яны прызнаюць, што Беларусь пад сферай уплыву Масквы. І калі яны гэты прызнаюць, то які ўдзел Беларусі ў плане міру можа быць?

Дунда таксама адзначыў, што хуткага міру, верагодна, не будзе на працягу 3–4 месяцаў. У гэты ж час дзяржаўны сакратар ЗША Марко Рубіа паведаміў еўрапейскім саюзнікам, што Вашынгтон хоча спачатку заключыць міратворчую дамову, а толькі пасля гэтага ўзгадняць гарантыі бяспекі для Украіны.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя