Еўропа прабудзілася, дзякуючы Трампу. У бізнес-цэнтры варшаўскага Нацыянальнага стадыёна праходзіць міжнародная канферэнцыя «Defence24 Days», якую ладзіць польскае выданне «Defence24». Асноўная тэма канферэнцыі – расейская пагроза Еўропе на фоне ўжо не толькі вайны ва Украіне, але і сумневаў у трансатлантычным партнёрстве. На двухдзённай канферэнцыі запланавана паўсотні дыскусій і больш за 250 выступоўцаў. «Белсат» каротка пераказвае асноўныя ідэі, агучаныя ў першы дзень
Віцэ-прэм’ер і міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш казаў на адкрыцці канферэнцыі, што расейская пагроза – найбольшая пагроза Еўропе з Другой сусветнай вайны, і гэтая пагроза тычыцца не толькі дзяржаў, якія мяжуюць з Расеяй. Абарона ад гэтай пагрозы, паводле польскага міністра, стаіць на трох слупах: моцнае грамадства, моцнае войска і моцны саюз. Альтэрнатывы NATO ён не бачыць – і заклікае не супрацьпастаўляць Еўразвяз Паўночна-атлантычнаму альянсу, піша «Белсат».
Беларускае Радыё Рацыя






