BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЕЗ канчаткова зацвердзіў міграцыйную рэформу

Краіны Еўразвязу пацвердзілі рашэнне Еўрапарламенту аб значным узмацненні жорсткасці правілаў надання прытулку. Гэта павінна абмежаваць нелегальную іміграцыю ў ЕЗ, а таксама аслабіць нагрузку на Італію і Грэцыю.


Фота: Tobias Steinmaurer/IMAGO

14 траўня краіны ЕЗ прынялі фармальнае рашэнне, пацвердзіўшы прыняты Еўрапарламентам 10 красавіка пакет з 10 пастановаў, якія прадугледжваюць значнае ўзмацненне жорсткасці Агульнаеўрапейскага заканадаўства аб наданні прытулку, паведамляе Deutsche Welle.

Мігрантаў, якія маюць нязначныя шанцы атрымаць дазвол застацца ў ЕЗ, будуць дэпартаваць хутчэй, а адпаведныя рашэнні будуць прымаць ужо на мяжы. Адзін са складнікаў рэформы — механізм салідарнасці па размеркаванні.  У выпадку празмернай колькасці мігрантаў, якія просяць прытулку ў першых краінах уезду ў Еўразвяз — Італіі, Грэцыі, Іспаніі, Кіпры, Мальце — іх будуць абавязаныя прымаць па сістэме квотаў іншыя краіны ЕЗ. Калі нейкая краіна адмаўляецца прымаць уцекачоў, яна наўзамен мусіць надаваць фінансавую дапамогу па іх утрыманні.

У 2023 годзе Еўрапейскае агенцтва ў пытаннях надання прытулку зарэгістравала каля 1,1 млн заяваў, і гэта самы высокі паказчык з 2016 году.