BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЕЗ не вядзе вайну, але рыхтуецца супрацьстаяць пагрозам, якія паходзяць ад Беларусі і Расеі

Пра гэта заявіў 2 красавіка прадстаўнік знешнепалітычнай службы ЭЗ Петэр Стана. Яго словы прыводзіць выданне Euobserver. Стана назваў Лукашэнку “самазванцам, які скраў выбары”, і “саўдзельнікам злачынстваў, учыненых Расеяй супраць Украіны”. Ён зазначыў, што “TP прымае меры засцярогі з першага дня пачатку расійскай агрэсіі”.

“Мы працуем над тым, каб Еўропа была найлепшым чынам аснашчана для супрацьстаяння ўсім пагрозам, якія зыходзяць ад такіх людзей, як Лукашэнка або Пуцін”, — сказаў Стана.

Паводле слоў прадстаўніка ЕЗ-у, Брусэль можа быць небяспечны толькі для тых, хто “пагарджае дэмакратыяй, правамі чалавека, правамі грамадзяніна і міжнародным правам”.

“Ніхто не павінен баяцца Эз-у, акрамя людзей, якія падрываюць міжнародныя нормы і дэмакратыю, як Лукашэнка”, — падсумаваў Стана.

Крыніца: Баста