BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЕЗ падрыхтуе пакет ваеннай дапамогі Украіне на 6 мільярдаў еўра, піша Politico

Краіны Еўразвяза рыхтуюць пакет ваеннай дапамогі для Украіны коштам не менш як 6 мільярдаў еўра, паколькі яна імкнецца ўмацаваць стратэгічную пазіцыю ў пачатку перагавораў пад кіраўніцтвам ЗША і Расеі, піша Politico са спасылкай на трох дыпламатаў ЕЗ.

У анансаваны пакет павінны ўваходзіць 1,5 мільёна артылерыйскіх снарадаў, сістэмы СПА і іншае ўзбраенне. Адзначаецца, што гэты пакет стане адным з самых вялікіх з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ў 2022 годзе.

Два дыпламаты ўдакладнілі выданню, што 6 млрд еўра – гэта толькі стартавая сума, якая можа быць павялічана да 10 млрд і больш, бо краіны ЕЗ яшчэ вывучаюць свае запасы для магчымых паставак Украіне.

Паводле звестак выдання, кіраўнікі МЗС краін ЕЗ сустрэнуцца ў Бруселі на наступным тыдні, дзе абмяркуюць гэты пакет, і кожная краіна зможа ўнесці прапановы па зброі, якая пастаўляецца, або фінансавыя сродкі.