BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЕЗ плануе скараціць персанал свайго прадстаўніцтва ў Беларусі

ЕЗ плануе скараціць колькасць сваіх дыпламатычных супрацоўнікаў для эканоміі бюджэту, піша выданне Politico. Скарачэнні закрануць краіны, да якіх Брусэль больш не мае «моцнага інтарэсу». Сярод такіх называюць і Беларусь.

ЕЗ гатовы скараціць каля 10 замежных прадстаўніцтваў і каля 100 мясцовых супрацоўнікаў, Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас прэзентавала план рэарганізацыі Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў (EEAS) высокапастаўленым службоўцам Еўрапейскай камісіі ў мінулую сераду.

Хоць Еўрапейская служба вонкавых дзеянняў не плануе афіцыйна закрываць ніводнага са 144 замежных прадстаўніцтваў, каля 10 з іх будуць скарочаныя да асноўнага персаналу. Каля 100 мясцовых супрацоўнікаў, падобна, будуць звольненыя ў два этапы ў 2026 і 2027 гадах.

Кіруе Прадстаўніцтвам ЕЗ у Беларусі з ліпеня 2023 году дацкі дыпламат Стэйн Нёрлаў.