BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЕЗ рыхтуе сектаральныя банкаўскія санкцыі супраць Беларусі

Еўракамісія падрыхтавала 18-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі за агрэсію супраць Украіны. Сярод прапановаў —— поўная забарона на аперацыі з беларускімі банкаўскімі структурамі. Пра гэта «Радыё Свабода» даведалася ад інфармаваных крыніц у Брусэлі.

Фота: Getty Images

Паведамляецца, што ў гэтым пакеце санкцый фігуруюць чатыры беларускія кампаніі з галіны абароны і ваеннай прамысловасці. Публічна іх назавуць пазней. Еўракамісія прапануе замарозіць іх актывы і забараніць займацца бізнесам у межах ЕЗ.

Таксама Еўракамісія прапануе цалкам забараніць аперацыі з банкаўскімі структурамі Беларусі. Таксама ўпершыню пад забарону трапляе імпарт узбраенняў з Беларусі ў Еўразвяз. Мяркуецца, што гэты пакет прымуць на працягу чэрвеня пасля ўзгаднення ўсімі 27 краінамі — чальцамі ЕЗ.