BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЕЗ рыхтуе ўзмацненне санкцый супраць Беларусі

Еўрапейскі Звяз плануе ўзмацніць санкцыі супраць Беларусі і наблізіць іх да роўню абмежаванняў, уведзеных супраць Расеі, паведамляе DW. 

Міністр фінансаў Літвы Крыступас Вайтэкунас заявіў, што Еўропа павінна караць не толькі Крэмль, але і яго саюзніка ў Беларусі, асабліва ўлічваючы “рэгулярныя гібрыдныя атакі супраць суседзяў”. Еўракамісар Марыя Луіш Альбукерке пацвердзіла, што падрыхтоўка новых мер знаходзіцца на пачатковай стадыі. Паводле яе, ЕЗ таксама вядзе перамовы з трэцімі краінамі, каб узмацніць кантроль за выкананнем дзеючых абмежаванняў.   

Таксама Нагадаем, Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 7 лістапада зрабіў гучную заяву адносна Аляксандра Лукашэнкі і ўдзелу Беларусі ў ваенных дзеяннях супраць Украіны. Ён падкрэсліў, што Беларусь дазволіла атаку на Украіну з сваёй тэрыторыі, і за гэта Лукашэнка будзе несці адказнасць.