BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЕЗ зацвердзіў 12-ы пакет санкцый супраць Расеі

У рамках саміту Еўрапейскага Звяза ўзгоднены 12-ы пакет штрафных мер у адносінах да Расеі, якая працягвае агрэсіўную вайну супраць Украіны, паведамляе dw.com.

Еўрапейскі Звяз мае намер “яшчэ больш аслабіць здольнасць Расеі весці агрэсіўную вайну” – у тым ліку шляхам “далейшага ўзмацнення санкцый, а таксама шляхам іх поўнага і эфектыўнага ажыццяўлення і прадухілення іх абыходу”.

Для экспарцёраў ЕЗ уводзіцца патрабаванне забараняць у дагаворах рээкспарт у Расею асабліва адчувальных тавараў і тэхналогій пры іх пастаўках у трэція краіны (за выключэннем краін-партнёраў).

ЕЗ дадаў у санкцыйны спіс 29 кампаній, якія падтрымліваюць расейскі ваенна-прамысловы комплекс. На іх будуць распаўсюджвацца больш жорсткія экспартныя абмежаванні адносна тавараў і тэхналогій падвойнага прызначэння.

Уводзяцца дадатковыя абмежаванні на імпарт з Расеі чыгуну, алюмініевага і меднага дроту, фальгі, труб на агульную суму 2,2 млрд еўра ў год, а таксама забарону на імпарт звадкаванага прапану з пераходным перыядам у 12 месяцаў.

Забарона на транзіт, які прымяняецца да тавараў і тэхналогій двайнога прызначэння, што экспартуюцца з ЕЗ у трэція краіны праз РФ, распаўсюджваецца на ўсе баявыя тавары.

Грамадзянам Расеі забараняецца валодаць, кантраляваць або займаць пасады ў кіруючых органах кампаній, якія прадстаўляюць паслугі крыптакашалькоў, рахункаў або сховішчаў крыптаактываў для расейскіх асоб і рэзідэнтаў.

У новым пакеце прадугледжваюцца стражэйшыя правілы захавання столі коштаў на нафту. Уводзіцца абавязацельства апавяшчаць пры продажы танкераў любой трэцяй краіне.

Лідары краін-членаў Еўразвяза таксама “прынялі да ўвагі” прапановы Еўракамісіі аб выкарыстанні даходаў ад замарожаных актываў РФ у ЕЗ для падтрымкі Украіны і яе аднаўлення пасля расейскіх атак.