Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў размову з Прэм’ер-міністрам Нідэрландаў Дзікам Схаофам. Пра гэта ён распавёў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х (Twitter).

“Важная размова пра справядлівае заканчэнне вайны і ўмацаванне адзінства ў Еўропе. Нідэрланды падзяляюць нашу пазіцыю: нічога пра Украіну без Украіны, нічога пра Еўропу без Еўропы.
Нас аб’ядноўвае разуменне неабходнасці ўзмацняць нашу ваенную моц як гарантыю бяспекі для Украіны і ўсёй нашай Еўропы”, – напісаў Зяленскі.
Ён таксама падзякаваў Нідэрландам за ўсю аказаную дапамогу і гатоўнасць працягваць і павялічваць падтрымку Украіны.
“Гэта важна для стабільнасці ўсёй Еўропы. Чакаем у гэтым годзе працяг паставак F-16. Неба над Украінай павінна быць закрытым і бяспечным. Дзякуй за падтрымку”, – дадаў Зяленскі.






