Якія ідэалагічныя асновы аб’ядноўваюць гэтых 80 чалавек? Яны сталі сябрамі структуры, якую пазіцыянуюць, як беларускі протапарламент у выгнанні. З аналітыкам раскладаем групы па традыцыйных палітычных ідэалогіях. Хто за што, хто правы, а хто левы? Самыя папулярныя прыхільнікі Паўла Латушкі, на гэтых выбарах яны набралі каля 30-ці адсодкаў.

Тлумачыцца гэта тым, што сам палітык – медыйная асоба, заўважае палітычны аналітык Паўлюк Быкоўскі:
-Латушка з’яўляецца медыяперсонай. Ён увесь час працаваў у якасці кіраўніка НАУ, акрамя нейкай працы бюракратычна-практычнай, палітычнай, была яшчэ медыйная праца. І ў яго была даволі высокая пазнавальнасць. Чаго нельга сказаць пра іншых. Фактычна толькі палітычныя журналісты ведаюць усіх гэтых асобаў. Другое пытанне: чаму і што робяць палітычныя партыі падчас гэтых выбараў у КР? У нас ёсць спіс №1, які ствараецца з прадстаўнікоў адной з частак БХД, якая аб’яднала свае намаганні для стварэння гэтага спіса з адной з сацыял-дэмакратычных партый, прыхільнікаў Статкевіча. У прынцыпе само па сабе гэтае аб’яднанне выглядае ідэалагічна дзіўнавата, бо гэта правацэнтрысты і левацэнтрысты. Але, як кажуць, палітыка зводзіць у ложку вельмі розных асобаў. А калі ўсур’ёз казаць, то яны ў сваёй праграме спасылаюцца на тое, што ў іх ёсць свае праграмы партыйныя. І гэта ўжо моцна адрознівае іх ад усіх астатніх.
Калі браць ідэалагічна астатніх, то тут ёсць складанасці, бо ў іх няма такой выразнай палітычнай праяўленасці. Можа быць зноў такі за кошт таго, што ў спісе Латушкі ёсць Рух “За Свабоду”, у якога ёсць свае праграмныя дакументы, але ў праграме гэтага спіса не так выразна праяўляецца канкрэтна рухаўскі складнік, але гэта кампраміс, як вядома, у палітыцы. І тут атрымліваецца таксама ёсць адсылка ад таго, хто мы такія, за што выступае НАУ і за што выступае Рух “За Свабоду”. Па астатніх спісах мы можам проста разважаць.
Першапачаткова было 12 выбарчых спісаў, да бюлетэняў дайшло адзінаццаць, у раду трапілі 8. Тры спісы не пераадолелі трохпрацэнтны парог. Сярод іх, і прадстаўнікі так званай «старой апазіцыі да 2020 года», такое вызначэнне ўжо увайшло ў беларускі палітычны аналіз.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






