BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фінансаванне Starlink для Украіны з боку Польшчы працягнецца

фота з Вікіпедыі

Фінансаванне Starlink для Украіны працягнецца: у канцылярыі прэзідэнта Польшчы зняпраўдзілі заявы міністра лічбавізацыі.

Кіраўнік канцылярыі прэзідэнта Польшчы Збігнеў Багускі заявіў, што вета Караля Наўроцкага на закон аб дапамозе ўкраінцам ніяк не паўплывае на аплату Starlink для Украіны.

Паводле яго, спадарожнікавы інтэрнэт фінансуецца на аснове дзеючага закона, і гэты парадак захаваны ў прэзідэнцкім праекце.

Такім чынам Багускі раскрытыкаваў міністра лічбавізацыі Кшыштафа Гаўкоўскага, які раней сцвярджаў адваротнае, і адзначыў, што падобныя заявы гуляюць на руку расейскай прапагандзе, распальваючы недавер паміж палякамі і ўкраінцамі.