У Хельсінкі запэўніваюць, што будуць працягваць падтрымку Украіны ў гэтай вайне.

Фінляндыя заявіла аб чарговай ваеннай дапамозе Украіне. Гэта ўжо 24-ы пакет абароннай падтрымкі ад краіны.
Як паведамляецца на сайце Міністэрства абароны Фінляндыі, гэты пакет абыдзецца Хельсінкі прыкладна 159 мільёнаў еўра. Рашэнне сёння прыняў прэзідэнт рэспублікі па прадстаўленні ўрада. Паводле паведамлення, размова ідзе аб пастаўцы ваеннай тэхнікі.
Адзначаецца, што дапамога ўлічвала як патрэбнасці Украіны, так і рэсурснае становішча Сіл абароны. “Фінляндыя аддадзена падтрымцы Украіны ў яе барацьбе супраць неабгрунтаванай агрэсіі Расеі. Размова ідзе не толькі пра Украіну, але і, нарэшце, аб праве ўсіх свабодных народаў на існаванне. Мы, фіны, на прыкладзе ўласнай гісторыі зразумелі, наколькі важным з’яўляецца гэтае пытанне”, – сказаў міністр абароны Анці Гякянен.






