Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Італію сустрэлася з мэрам Фларэнцыі Сарай Фунаро. Галоўнай тэмай размовы стала адкрыццё шэлтара для беларусаў, якія вымушана пакінулі краіну.

Мэр Фларэнцыі ўручыла Ціханоўскай узнагароду «Пячатка Міра» – прэстыжную адзнаку, якая заснавана яшчэ ў XV стагоддзі для людзей, што змагаюцца за мір і правы чалавека.
На сустрэчы таксама абмеркавалі магчымасць стыпендый і стажыровак для беларускіх студэнтаў, праграмы культурнага абмену і сумесныя беларуска-італьянскія мерапрыемствы. Паводле Ціханоўскай, Фларэнцыя адкрытая да супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай і дэмакратычнымі ініцыятывамі.






