13 лістапада ўдзельнікі чацвёртага беларуска-ўкраінскага Форуму Астрожскіх выехалі ў горад Астрог, дзе праходзіць сустрэча з акадэмічнай супольнасцю. Менавіта ў гэты дзень эксперты абмяркоўваюць культурныя і духоўныя падмуркі беларуска-ўкраінскага партнёрства.

Важнасць такіх сустрэч падкрэсліў суарганізатар Форуму, старшы выкладчык Інстытута царкоўнай гісторыі Украінскага каталіцкага ўніверсітэта Анатоль Бабінскі:
-Гэта вельмі важная падзея, перш за ўсё таму, што ўкраіна-беларускіх кантактаў сёння вельмі мала. Але яны не павінны прыпыняцца на ўзроўні акадмічнага асяроддзя, прадстаўнікоў розных рэлігійных супольнасцяў. Бо мы вельмі ва Украіне зацікаўлены ў тым, каб нашыя стасункі не прыпыняліся. Мы марым пра будучыню, калі нашыя дзве дзяржавы будуць вольнымі і будуць супрацоўнічаць.
Анатоль Бабінскі таксама высока ацаніў працу Экспертнай панэлі “Рэлігійныя аспекты расейскай гібрыднай агрэсіі”, дзе абмяркоўваліся ролі Царквы ў супрацьдзеянні расейскай прапагандзе і як альтэрнатывы аўтарытарным мадэлям. Бабінскі падкрэсліў, што рэлігійная і акадэмічная супольнасць могуць уплываць на палітычнае развіццё, фармаваць каштоўнасныя арыенціры і падтрымліваць сувязі, неабходныя для будучага аднаўлення беларуска-ўкраінскіх адносінаў.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя




