У Вільні завяршыўся 12-ы Форум вольнай Расеі, дзе прынялі ўдзел расейскія палітыкі, эксперты і журналісты, а таксама прадстаўнікі Украіны і актывісты з Беларусі.
Падчас Форуму доктар гістарычных навук, суаўтар кнігі «ФСБ узрывае Расею» Юры Фяльшцінскі прапанаваў варыянт заканчэння вайны ва Украіне праз тэрыторыю Беларусі, якая аднак не была сустрэтая адабрэннем прысутных:
– Што да ядзернай зброі, то трэба прэвентыўным манеўрам неадкладна вызваляць Беларусь, таму што Беларусь з’яўляецца акупаванай тэрыторыяй, Беларусь захапілі ў 20 годзе, да вайны прынамсі, і забяспечылі плацдарм для нападу на Украіну. У Беларусь трэба было заходзіць неадкладна, гарантую, што Расея не перакіне ядзерную зброю ў Беларусь, пачаўшы такім чынам
Расейскі навуковец і публіцыст Дзмітрый Арэшкін выказаўся пра небяспеку для Расеі з боку Беларусі, гаворачы ў кантэксце самой краіны як часткі расейскай зоны ўплыву, але з некантралюемым Лукашэнкам:
– Распад будзе крывавым. І гэта нікога не радуе, таму што ў выніку распаду Расеі, напрыклад, першае, што зробіць Лукашэнка – гэта накладзе лапу на той ядзерны арсенал, які знаходзіцца ў краіне, прыцягне на свой бок або задушыць расейскіх вайскоўцаў на сваёй тэрыторыі. Удзячны свет атрымае Лукашэнку з атамнай бомбай.
Агулам падчас 12-ага Форуму вольнай Расеі былі выпрацаваны два механізмы супрацьдзеяння расейскай апазіцыі вайне Расеі ва Украіне. Гэта ўсебаковы супраціў унутры краіны і займенне расейскай апазіцыяй сваіх прадстаўнікоў у міжнародных органах, адказных за правы чалавека і правапарадак у свеце.
Фота аўтара:
Беларускае Радыё Рацыя