У Вільні святкавання Дня Волі 25 сакавіка пачалося з узняцця нацыянальнага беларускага бел-чырвона-белага сцяга ля Сейма Літвы. Ва ўрачыстасці бралі ўдзел нацыянальная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская, дэпутаты Сейма Літвы, былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, беларускія палітыкі ды іншыя. Пасля беларусы павязалі стужкі на Алеі Беларускай дэмакратыі каля будынка Сейма.
Святкаванне Дня Волі ў Вільні працягнецца да позняга вечара.





Беларускае Радыё Рацыя






