BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фракцыя «Беларусы» выпусціла заяву наконт паўнамоцтваў Ціханоўскай

Фракцыя ў Каардынацыйнай радзе «Беларусы» выпусціла заяву наконт падаўжэння паўнамоцтваў Святланы Ціханоўскай на няпэўны перыяд.  

Нагадаем, што падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» было вырашана, што паўнамоцтвы Ціханоўскай будуць захоўвацца да правядзення свабодных выбараў у Беларусі, а сама яна атрымлівае тытул «нацыянальнай лідаркі».

«Лічым, што палажэнне аб бестэрміновым падаўжэнні мандата Святланы Ціханоўскай у якасці нацыянальнай лідаркі, …недапушчальнае і падрывае давер да ўсіх дэмакратычных сіл Беларусі. Любое палітычнае кіраўніцтва павінна падпарадкоўвацца прынцыпу дакладна ўсталяванага часавага абмежавання паўнамоцтваў. Адсутнасць такіх рамак стварае рызыку змяншэння празрыстасці ў прыняцці рашэнняў і зніжэння адказнасці перад выбаршчыкамі, а таксама парушае асновы дэмакратыі…», — заяўляюць чальцы фракцыі Андрэй Ягораў, Аляксандр Кныровіч, Вадзім Пракоп’еў.

Беларускае Радыё Рацыя