BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фракцыя «Моладзевы Наступ»: Мы не сыходзім з КР

На фоне выхаду фракцыі «Воля» з Каардынацыйнай Рады «Моладзевы Наступ» застаецца і заяўляе пра стабільнасць. Фракцыя «Воля» сыйшла з КР, спасылаючыся на ігнараванне большасцю галасавання аб праходжанні паліграфа і неабходнасць развіваць уласныя праекты самастойна.

Маргарыта Ворыхава

Сітуацыю каментуе лідар фракцыі «Моладзевы Наступ» Маргарыта Ворыхава:

– Прапанова ў іх выглядзе без нейкіх зменаў не з’яўляецца добрай парламентарскай практыкай. Калі не ўлічваць інтарэсы розных бакоў, то, канешне, іх пастанова не будзе прынятая. Маўляў, калі не будзе па-іхняму, то не будзе ніяк, і вырашылі сысці. Мы застаемся ў Каардынацыйнай радзе і мы заявілі пра тое, што мы не сыходзім з Каардынацыйнай рады. Мы як фракцыя, якая знаходзіцца ў апазіцыі да кааліцыі большасці, за ўвесь тэрмін нашага знаходжання ў КР, змаглі правесці рашэнні, якія нам былі патрэбныя.

Такім чынам, фракцыя «Моладзевы Наступ» падкрэслівае сваю паслядоўную пазіцыю і статус адной з самых стабільных маладзёвых груп у дэмакратычным асяроддзі.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя