У фракцыі Воля, што ўваходзіць у Каардынацыйную раду, адбылося ўнутранае галасаванне, на якім было прынята рашэнне аб сыходзе з гэтага выбарнага органа. Пасля абмеркавання з прадстаўнікамі структур, якія прадстаўляе фракцыя Воля, рашэнне аб сыходзе было прыпынена.

Згодна паведамленню блока Воля ў тэлеграме, нягледзячы на нізкую актыўнасць і фармальнасць некаторых працэсаў унутры Каардынацыйнай рады, накіраваных на аднаўленне незалежнасці Беларусі, у блоку бачаць два магчымыя сцэнары: альбо ўдасца актывізаваць працу Каардынацыйнай рады ў гэтым накірунку; альбо перакаць свае структуры, што далейшая прысутнасць фракцыі Воля ў радзе не мэтазгодная.






