BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фракцыя «Воля» выйшла з Каардынацыйнай рады

Фракцыя «Воля» паведаміла пра рашэнне выйсці са складу Каардынацыйнай рады. Сябры фракцыя «Воля» ўжо выходзілі з КР у ліпені 2025 года, але пасля ўсе разам вярнуліся.

Фота: t.me/rada_vision

У «Волю» ўваходзілі Аляксандр Кабанаў, Генадзь Манько, Аляксандр Клачко. Калісьці з імі быў і вядомы блогер і палітвязень Сяргей Пятрухін, але ён выйшаў і пайшоў самастойным шляхам.

«Мы выказваем удзячнасць тым сябрам і структурам Каардынацыйнай рады, якія на першае месца ставілі барацьбу за аднаўленне суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, за супрацу, абмен ідэямі і супольныя намаганні, скіраваныя на будучыню Беларусі.

Разам з тым, фракцыя «Воля» бачыць неабходнасць працягваць сваю дзейнасць у самастойным фармаце — для развіцця ўласных ініцыятыў, праектаў і ідэй, якія адпавядаюць нашым каштоўнасцям і бачанням», — гаворыцца ў заяве.