BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Франак Вячорка: Дональд Трамп мае іншы стыль палітыкі

Асабісты палітычны інтарэс, альбо чым можна зацікавіць Дональда Трампа. У Амерыцы фарміруецца новая адміністрацыя 47-га прэзідэнта Дональда Трампа. Стратэгічны дыялог беларускай дэмакратычнай апазіцыі з Амерыкай не зменіцца, бо працэс распачаўся і ў тым жа тэмпе працягнецца, прагназуюць эксперты.

Але ў стасунках з новай адміністрацыя Трампа ёсць свае асаблівасці. Прынамсі, новым чыноўнікам трэба будзе тлумачыць беларускую спецыфіку. Кажа Франак Вячорка, прадстаўнік Офісу Святланы Ціханоўскай:

– Каб даць ім разуменне, што адбываецца ў Беларусі, чаго мы чакаем, якая роля ў ЗША. Сам Дональд Трамп мае зусім іншы стыль палітыкі, напрыклад, Джо Байдэн. Мы пра гэта ведаем і я думаю, што ягоны асабісты інтарэс мае вельмі вялікае значэнне і нам трэба будзе яго зацікавіць Беларуссю.

Атачэнне Святланы Ціханоўскай паведамляе, што ў беларускіх дэмакратычных сілаў ёсць кантакты, як з камандай Дональда Трампа, так і Рэспубліканскай партыяй. Яны перамаглі на розных узроўнях: прэзідэнт і дзве палаты амерыканскай заканадаўчай ўлады сканцэнтраваныя ў руках рэспубліканцаў.

Беларускае Радыё Рацыя