BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Франак Вячорка і Анатоль Лябедзька прыбылі ў Кіеў з двухдзённым візітам

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і дарадца Ціханоўскай па пытаннях канстытуцыйнай рэформы і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька прыбылі ў Кіеў з двухдзённым візітам на запрашэнне Вярхоўнай Рады.

Фота з ФБ Франака Вячоркі

“…Будзем сустракацца з прадстаўнікамі Офіса прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, дэпутатамі Рады, а таксама з дэпутатамі еўрапейскіх парламентаў, якія прыбылі ў Кіеў з нагоды другой гадавіны пачатку поўнамаштабнай расейскай агрэсіі супраць Украіны”, — паведаміў “Позірку” Франак Вячорка. Паводле яго, у планах таксама сустрэча з байцамі палка імя Кастуся Каліноўскага, “якія змагаюцца за Украіну, а значыць, і за Беларусь”.

24 лютага ва Украіне мае адбыцца буйное міжнароднае палітычнае мерапрыемства, але з прычын бяспекі падрабязнасці не паведамляюцца.