BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Франак Вячорка: Літоўскія дэпутаты мала ведаюць пра сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі

Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка лічыць, што кожыя метады ад санкцый да нават футбольнай  гульні са знакавымі асобамі могуць наблізіць нас да вызвалення палітвязняў.

Гаворыць Франак Вячорка:

-Літоўскія дэпутаты мала ведаюць пра сітуацыю з палітвязнямі, у літоўскай інфармацыйнай прасторы мала гавораць пра Беларусь і беларускае пытанне. Беларусь згубілася за тэмай Украіны, а зараз Ізраіля і Ірана. І такім чынам, праз футбольныя турніры, праз велапрабегі, якія робяць палітвязні, можна гэтую ўвагу звярнуць. Таму што проста канферэнцыямі і семінарамі ўвагу медыяў не прыцягнеш. Калі рабіць нейкія нестандартныя, нечаканыя дзеянні, яно адразу выносіць тэму на парадак дня.

Застаецца невядомым, з чым можа быць звязана вызваленне лідара пратэстаў 2020 года Сяргея Ціханоўскага і іншых палітзняволеных. А пытанне масавага вызвалення палітвязняў па-ранейшаму актуальнае і вострае.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя