BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Франак Вячорка: Не ўдзельнічаць у «бязвыбарах» або галасаваць супраць усіх 

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў сваім звароце да беларусаў тлумачыць, чаму «Адзіны дзень галасавання» – гэта бязвыбары:

–  Тое, што рэжым называе выбарамі, – гэта цырк і прафанацыя. Калі раней яны спрабавалі рабіць нейкую імітацыю галасавання, падліку галасоў, цяпер няма нават гэтага. На большасці акругаў праўладныя партыі спаборнічаюць з праўладнымі партыямі. Імёны членаў выбарчых камісій засакрэчаныя, міжнародных назіральнікаў не запрасілі. Бачна, што ў іх там нават не хапае кандыдатаў, якіх можна пакласці, надрукаваць у выбарчых лістках, каб нават стварыць нейкае адчуванне канкурэнцыі. Гэта паказвае, што справы ў рэжыма дрэнь. Усе тыя, хто зараз удзельнічаюць у гэтых выбарах, балатуюцца, будуць прызначаныя ў парламент ці мясцовыя саветы, становяцца саўдзельнікамі злачынстваў рэжыму Лукашэнкі.

Вячорка заклікае грамадзянаў Беларусі не ўдзельнічаць у «выбарчым фарсе, а калі іх прымусяць, загоняць на выбарчыя ўчасткі, то галасаваць супраць усіх».

Беларускае Радыё Рацыя