Офіс Святланы Ціханоўскай з мінулага тыдня сочыць за справай, звязанай з высылкай на радзіму затрыманага беларускага грамадзяніна і „ўдзячныя «народнай амбасадзе» ў Швецыі за тое, што звярнулі ўвагу на гэты выпадак“, заявіў у каментары выданню «Позірк» галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка.

Па яго словах, Офіс звязаўся з прадстаўнікамі шведскіх уладаў па гэтай справе. Такія справы «знаходзяцца ў кампетэнцыі міграцыйнай службы Швецыі, не ўрада», і ў Офісе спадзяюцца «атрымаць больш яснасці неўзабаве», дадаў Вячорка.
Вячорка адзначыў, што дзякуючы працы дэмсілаў Беларусі і шведскіх уладаў «нядаўна была змененая ацэнка сітуацыі ў краіны, што павінна дапамагчы з легалізацыяй беларусаў» у краіне.
Беларускае Радыё Рацыя