BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Франак Вячорка: Санкцыі на Расею паўплывалі і на Лукашэнку

Калі не атрымалася перагарнуць так званую старонку, дык якая стратэгія Аляксандра Лукашэнкі. Аналізуе беларускі палітык. У мінулым годзе па розных ацэнках на волю выйшлі больш за 500 беларускіх палітвязняў, дэмакратычная супольнасць заяўляе, што працуе на вызваленне ўсіх.

Франак Вячорка

У нашым эфіры галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай – Франак Вячорка адказаў на пытанне «што прымусіла Лукашэнку ў 2025 годзе пачаць працэс вызвалення».

– Ён думаў, што з выбарамі, сваімі так званымі  выбарамі, усе закрыюць пытанні палітвязняў. Беларусі, Ціханоўскую ніхто не будзе прымаць і звяртаць на яе ўвагу. Ён можа спакойна працягваць тэрор і гандляваць з Захадам. І што ўвогуле пытанне ўнутранай палітыкі перастане існаваць у міжнароднай прасторы. Гэтага не адбылося. Наадварот у гэтым годзе былі ўведзеныя вельмі моцныя абмежаванні супраць Лукашэнкі, і санкцыйныя, і банкаўскія. Былі закрытыя межы на пэўны час.

Гэтыя фактары застрашылі Аляксандра Лукашэнку, – працягвае Франак Вячорка. З’явілася перспектыва ізаляцыі на фоне пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў краіне, а таксама іначай развіваюцца падзеі вакол Украіны, працягвае палітык:

– Санкцыі на Расею паўплывалі на лукашэнкаўскую сітуацыю яго стабільнасці, мадэлі, залежнай ад Расеі. І ён бачыць, што адбываюцца працэсы вакол Украіны, дзе ён не ўдзельнічае, таму што яго не прымаюць і з ім не лічацца. І ён разумее, што трэба нейкі “план Б”, падаслаць саломку пад змены ў сітуацыі. І ён бачыць, што вось у гэтых кантактах з Трампам ён можа сабе нейкую альтэрнатыўную лінію выбудаваць на выпадак, калі будзе замірэнне па Украіне.

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыніліся. На фоне вызвалення палітвязняў у 2025 годзе беларускія праваабаронцы даведаліся аб пазбаўленні волі не менш чым 509 чалавек і прызналі іх палітычнымі зняволенымі.

Беларускае Радыё Рацыя