
Францыя гатовая даць разведдадзеныя Украіне на фоне спынення такога супрацоўніцтва з боку ЗША, паведаміў міністр абароны краіны Себасцьян Лекарню. Пра гэта піша выданне Politico.
Раней у Вашынгтоне заявілі, што прыпыняюць абмен разведдадзенымі з Кіевам.
Выданне таксама нагадвае, што каля 80% разведдадзеных для Украіны паступала ад саюзнікаў, пераважна ЗША. Пасля прыпынення такога супрацоўніцтва Вялікабрытанія спрабуе папоўніць гэты прабел дзякуючы ўласным сродкам назірання. Цяпер, як бачым, дапамогу прапануе і Францыя.
Беларускае Радыё Рацыя






