BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Францыя перадасць Украіне ў 2025 годзе да 20 самалётаў Mirage 2000, -Avionslegendaires

У аўторак, 8 кастрычніка 2024 года, міністр узброеных сіл Францыі Себасцьян Лекарню афіцыйна заявіў, што ў пачатку наступнага года Францыя перадасць Украіне знішчальнікі Dassault Aviation Mirage 2000-5F.

Цяпер гэтыя самалёты праходзяць мадэрнізацыю, каб адпавядаць стандартам Паветрана-касмічных сіл Францыі. Колькасць самалётаў, якія будуць перададзены, пакуль не ўдакладняецца, піша Avionslegendaires.

Гэтую аб’яву Лекарню зрабіў падчас урачыстасцяў на авіябазе Сен-Дзізье 113, прысвечаных 60-й гадавіне першай ядзернай місіі Стратэгічных паветраных сіл.

Паводле розных крыніц, Францыя перадасць ад 12 да 20 знішчальнікаў Mirage 2000-5F у 2025 годзе. Лекарню паведаміў, што першыя пастаўкі плануюцца ў першым квартале наступнага года, са студзеня па сакавік. Да гэтага часу французскія спецыялісты правядуць падрыхтоўку ўкраінскіх пілотаў і тэхнічнага персанала.