Францыя і некаторыя іншыя краіны могуць адправіць свае міратворчыя войскі ва Украіну нават без кансэнсусу па гэтым пытанні паміж усімі еўрапейскімі дзяржавамі. Тым не менш у такіх вайскоўцаў павінны быць дакладныя паўнамоцтвы.
Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара Фонду стратэгічных даследаванняў Бруна Тэртрэ ў інтэрв’ю “Укрінформ”.

Фота: THIBAUD MORITZ
“Не сумняваюся, што пры наяўнасці гіпатэтычнага пагаднення аб спыненні агню пэўныя еўрапейскія краіны, такія як Францыя, змогуць даслаць свае ўзброеныя сілы”, – сказаў ён.
Тэртрэ адзначыў, што Францыя стала першай краінай, якая прапанавала адправіць свае міратворчыя войскі ва Украіну. Ён нагадаў, што Парыж выступіў з такой ініцыятывай яшчэ летась.
“Нам не патрэбны кансенсус у Еўропе, каб адправіць войскі. Пакуль гэта не місія НАТА або ЕЗ, нам не патрэбны кансенсус. Невялікая колькасць еўрапейскіх краін цалкам можа быць прыцягнута. Парыж быў першым, хто сказаў, што мы можам уявіць сабе еўрапейскія войскі на месцы. Таму гэта, відавочна, не з’яўляецца праблемай для Францыі”, – дадаў ён.
Тэртрэ дадаў, што галоўныя пытанні заключаюцца ў тым, для чаго менавіта ва Украіну адправяць еўрапейскія войскі, што яны будуць рабіць, і ці будзе ў іх міжнародны мандат. Ён падкрэсліў, што асабліва важна прапісаць паўнамоцтвы для міратворчага кантынгенту пры абмеркаванні гарантый бяспекі для Кіева.






