BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Freedom House: Беларусь перайшла ў шэраг жорсткіх аўтарытарных рэжымаў

Праваабарончая арганізацыя Freedom House апублікавала штогадовы даклад «Краіны пераходнага пэрыяду – 2024: падзел рэгіёну на аўтакратыі і дэмакратыі».

Ровень развіцця дэмакратычных інстытутаў знізіўся ў 10 з 29 краін Усходняй Еўропы і Азіі, якія ўваходзяць у спіс краін пераходнага перыяду, а палепшыліся толькі ў пяці, у тым ліку ва Украіне.

«У пералік краін з кансалідаванымі аўтарытарнымі рэжымамі ўваходзяць восем краін — Расея, Узбекістан, Казахстан, Кіргізстан, Беларусь, Азербайджан, Таджыкістан і Туркменістан. Ацэнкі астатніх чатырох краін у гэтай катэгорыі  — ужо апынуліся ў ніжняй частцы», — адзначаецца ў дакладзе.

Раней Freedom House назвала Беларусь адной з самых несвабодных краін у сучасным свеце.