BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фрыдман: Гэта недальнабачная палітыка Еўропы

Федэральнае міністэрства замежных спраў Германіі паведаміла, што не плануе працягваць фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі ў 2026 годзе.

Александр Фрыдман

Палітолаг Александр Фрыдман, які стала працуе ў Нямеччыне, адзначае, што такое рашэнне можа мець сур’ёзныя наступствы для незалежнай навукі і гістарычнай памяці:

– Еўрапейскі трэнд – цікавасць да Беларусі зменшылася. Беларусь гэта тое, на чым можна зэканоміць. Змяніць сітуацыю ў Беларусі немагчыма, паўплываць на тое, што там адбываецца, таксама. Ну дык навошта гэта фінансаваць? Трэба змагацца за тое, дзе сапраўды можна дасягнуць поспех. Напрыклад, украінскі напрамак. Такі падыход я лічу абсалютна памылковым і недальнабачным.

Фрыдман таксама адзначае, што Форум служыў не толькі платформай для даследаванняў гісторыі ХХ стагоддзя, але і месцам абмеркавання гістарычнай памяці ў транснацыянальным кантэксце, што асабліва важна ў сітуацыі росту палітычнага ціску на беларускую акадэмічную супольнасць.

Па словах палітолага, напрацоўкі Форуму супярэчылі ідэалагічным інтарэсам рэжыму Лукашэнкі, таму іх падтрымка з боку Нямеччыны была асабліва важнай.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя