BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фрыдман: Лёс Мадуры стаў для Лукашэнкі трывожным сігналам


Захоп прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры амерыканскім спецназам і наступныя планы ЗША па фармаванні падкантрольнага часовага ўрада сталі сур’ёзным сігналам для аўтарытарных рэжымаў, у тым ліку для Беларусі. На фоне асцярожнага пацяплення адносін паміж Менскам і Вашынгтонам у Аляксандра Лукашэнкі ўзнікае дадатковая нагода для трывогі, лічыць палітолаг Аляксандр Фрыдман.

– Рэжымы, якія не адпавядаюць інтарэсам, альбо не згодныя гуляць па амерыканскіх правілах, альбо імкнуцца падманваць Злучаныя Штаты, яны вельмі моцна рызыкуюць. Гэта відавочна пачулі і ў Кітаі, і ў Беларусі, і ў Расеі. Калі ўзяць Лукашэнку, то працэс, які будзе зроблены над Мадурам, вельмі непрыемны для Лукашэнкі. Сёння назіраем паляпшэнне стасункаў паміж Менскам і Вашынгтонам. Але раптам праз нейкі час Лукашэнка не спадабаецца.

Разам з тым Фрыдман падкрэслівае, што сцэнар прамой ваеннай аперацыі ЗША супраць Беларусі выглядае малаверагодным.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя