Гэта не быў праект Крамля, а больш піяр-акцыя Рамана Пратасевіча. З экспертам вызначаем эфекты, якія засталіся пасля інтэрв’ю былога беларускага палітвязня, а зараз прапагандыста Рамана Пратасевіча, расейскай журналістцы Ксеніі Сабчак. Піяр-акцыя атрымалася, у Пратасевіча больш падпісчыкаў ў телеграм.

Пытанне толькі, якую далей ролю яму выберуць у Беларусі. Кажа палітычны аналітык і гісторык Аляксандр Фрыдман:
-Атрымалася пэўная актывізацыя Рамана Пратасевіча. У публічную прастору ён зайшоў. Зараз ён збіраецца нешта рабіць на тэму палітвязняў. У яго была пэўная пікіроўка са Сцяпанам Пуцілам. Пратасевіч звярнуў на сябе ўвагу. Гэтае інтэрв’ю яму ў гэтым сэнсе дапамагло. Як яго збіраюцца выкарыстоўваць улады Беларусі, пакуль не зразумела. Апошнім часам яго і ў эфіры запрашалі, і відавочна дазволілі зрабіць гэтае інтэрв’ю з Сабчак. Ну паглядзім, як яны яго будуь выкарыстоўваць. Тая дыскусія, якая ў беларускім кантэксце адбывалася, яна мне падаецца шмат у чым эмацыянальнай і перабольшанай. Усё ж такі гэта не быў ніякі праект Крамля. Я не думаю, што гэта быў нейкі праект Лукашэнкі. Гэта была асабістая спроба Сабчак звярнуць на сябе ўвагу з дапамогай сенсацыйнага кантэнту. У пэўным сэнсе ў яе атрымалася. Але па-шчырасці, тое, як яна рэкламавала гэта, я чакаў, што праглядаў у яе ўсё ж такі будзе больш. Гэта паказвае, што цікавасць да Пратасевіча, напэўна, паступова знікае па-за межамі Беларусі, прынамсі. А што тычыцца тых людзей, якія гэта глядзелі, мне падаецца, што пераважная большасць была альбо з Беларусі, альбо тых, хто цікавіцца Беларуссю.
РР: Вы кажаце, што гэтае інтэрв’ю вярнула Пратасевіча ў інфармацыйную павестку. Ён казаў пра тое, што ён першы атрымлівае інфармацыю пра вызваленых палітвязняў. І як журналістка, Сабчак мелася спытаць, адкуль у вас гэтая інфармацыя. І вядома, што гэтая інфармацыя проста з рук КДБ, якія гэтым працэсам займаюцца. Яго вяртанне і было самамэтай гэтага праекту, бо яму ўгатавана роля пасярэдніка, пра якую даўно гавораць?
Аляксандр Фрыдман: Думаю, у пэўным сэнсе так. Яны гэтым скарысталіся, каб яшчэ раз звярнуць увагу на Пратасевіча. Ну ў пэўны сэнсе яна і прысутнічае. Калі ўзяць яго тэлеграм-канал, праз тую рэкламу, якую зрабіла Сабчак, колькасць падпісчыкаў у яго вырасла. Напэўна, ён будзе развівацца і далей. Усе тыя праекты, якія ён анансаваў, пакуль нічога канкрэтнага не было. Мне падаецца, што і сам Пратасевіч, і гэта было відавочна ў інтэрв’ю, быў бы не супраць, каб яго больш актыўна выкарыстоўвалі ў гэтай прапагандзе. І не для таго, каб паразважаць пра асабістае жыццё Ціханоўскай, пра кошт яе бялізны і так далей. Усе такія “жоўтыя” рэчы. Для гэтага яго ж выкарыстоўваюць. Яму было б цікава стаць сур’ёзным прапагандыстам, роўню Азаронка, роўню Тура. Мне падаецца, што спрабаваць ён будзе, але 100% даверу да яго няма. Так што нічога з гэтага не адбудзецца ў яго.
Сам Раман Пратасевіч у сваіх сацыяльных сетках выказваў меркаванне, што рыхтуецца да ролі пасярэдніка паміж Менскам, дзе кіруе Аляксандр Лукашэнка, ды краінамі Захаду ў справе вызвалення палітвязняў. Па стане на 25 кастрычніка ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1300 чалавек.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






