У пятніцу ў Маскву прыляцеў спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стывен Уіткаф, які, як чакаецца, будзе абмяркоўваць з Уладзімірам Пуціным умовы міру ў Украіне. ЗША выказалі чаканне, што дасягненне пагаднення паміж Украінай і Расеяй павінна адбыцца ў бліжэйшыя некалькі тыдняў.

Палітолаг Аляксандр Фрыдман пракаментаваў візіт Уіткафа ў Маскву:
– Тут я асабліва нічога сур’ёзнага не чакаю. Бо мне цяжка, па шчырасці, уявіць, што тое, што зараз агучана, тое, што мы бачылі, тое, што было ў прэсе, гэтыя патрабаванні амерыканцаў, нават гэтыя патрабаванні могуць быць Расеяй выкананы. Там калі гаворка ідзе пра Запарожскую АЭС, што яна будзе вернута Украіне, што Крым прызнаюць. А што астатнія тэрыторыі? І я б зусім не выключаў, што можа скончыцца ўсё тым, што Злучаныя Штаты выйдуць з перамоўнага працэсу.
Раней былі апублікаваны падрабязнасці амерыканскага “мірнага плана”, які ўключае юрыдычнае прызнанне анексіі Крыма, замарожванне лініі фронту, адмову Украіны ад вступлення ў НАТО і нават адмену санкцый супраць Расеі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






