BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фрыдман: У Берліне стрыманы аптымізм наконт Наўроцкага

Новы прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі перамог з вынікам крыху больш за 50 працэнтаў. Ён вядомы крытычным стаўленнем да Украіны, але пры гэтым не з’яўляецца прарасейскім палітыкам.

Паводле палітолага Аляксандра Фрыдмана, у Берліне абранне Навроцкага ўспрынялі з насцярожанасцю, аднак супрацоўніцтва з Польшчай працягнецца:

– Нежаданы вынік выбараў, але той выбар, з якім Германіі і іншым еўрапейскім краінам прыйдзецца жыць. Ім супрацоўнічаць з Наўроцкім, таму яны яго і віншуюць з надзеяў, што можна будзе з ім супрацоўнічаць. Ці будзе працягнуты курс таго ж прэзідэнта Дуды? Пытанне адкрытае. Унутры польскай палітыкі будуць сапраўды вельмі складаныя стасункі паміж урадам Туска і новаабраным прэзідэнтам. Але ўрэшце-рэшт гэта ж не прарасейскі палітык. Гэта не чалавек, які хоча вывесці Польшчу з Еўразвязу, або чалавек, які хоча вывесці Польшчу з НАТА.

Фрыдман адзначае, што пры новым прэзідэнце падтрымка Украіны з боку Польшчы захаваецца, але стане больш умоўнай і прагматычнай.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя