BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фрыдман: У Малдове паскорыцца праеўрапейскі вектар краіны

На парламенцкіх выбарах у Малдове перамогу атрымала праеўрапейская партыя «Дзеянне і салідарнасць» прэзідэнткі Маі Санду. Паводле папярэдніх вынікаў ЦВК, пасля падліку галасоў на 99,52% участкаў партыя набірае 50,03% галасоў і зможа атрымаць не менш за 54 месцы ў 101-мясцовым парламенце.

Фота з адкрытых крыніц

Палітолаг Аляксандр Фрыдман адзначае, што перамога праеўрапейскіх сіл можа паскорыць еўраінтэграцыйны вектар Малдовы:

-У пэўным сэнсе нечаканы, нават аптымістычна настроеныя празаходнія назіральнікі, увогуле тыя людзі, якія спачуваюць заходнім дэмакратычным каштоўнасцям не чакалі такога выніку. Усё ж такі гаворка ішла пра тое, што там будзе ўпартая барацьба, кожны голас можа быць вырашальным. У рэшце рэшт мы бачым вельмі ўпэўненую перамогу празаходніх сіл.

Паводле аналітыка, для параўнання, падобныя выбары ў Беларусі пакуль цалкам немагчымыя: праеўрапейскую пазіцыю краіне будзе магчымым заняць толькі пры карэнных зменах у Расеі, параўнальных з пачаткам 1990-х гадоў.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя