Пасля паведамлення Крамля пра запланаваныя перамовы спецпасланніка прэзідэнта ЗША Стыва Уіткафа з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным палітолаг Аляксандр Фрыдман адзначае, што чаканні адносна хуткага ці канкрэтнага выніку сустрэчы празмерна завышаныя:

– Украіна не пагаджаецца сыходзіць з Данбаса і незразумела пытанне гарантый бяспекі для Украіны. І шанец на тое, што Уіткаф можа там правесці нейкія плённыя перамовы, невялікія. То бок ён туды едзе, але нейкіх грунтоўных зрухаў – усё пойдзе зноў па гэтым коле перамоваў.
Фрыдман таксама падкрэслівае, што ў дыялогу фактычна няма Беларусі:
– У якасці прадстаўніка беларускіх інтарэсаў разглядалася Расейская Федэрацыя, гэта для Беларусі вельмі дрэнны сігнал. Лукашэнка ў сувязі з гэтым планам Трампа і актывізаваўся, ён выйшаў са сваёй старой ідэяй, каб правесці перамовы ў Беларусі, але гэта пустыя словы. Няма такіх падстаў, не тая сітуацыя, каб увогуле беларускі варыянт разглядаўся сур’ёзна.
На фоне перамоў са Стывам Уіткафам расейскія ўлады абвясцілі пра «ўзяцце» некалькіх украінскіх гарадоў, у тым ліку Пакроўска і Валчанска, што палітолаг называе «часткай стандартнай крамлёўскай сцэнаграфіі для медыйнага эфекту».
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя





