Паводле палітолага Аляксандра Фрыдмана, віншаванні 4-га ліпеня ад Аляксандра Лукашэнкі на адрас Дональда Трампа з нагоды Дня Незалежнасці ЗША, не з’яўляюцца сігналам рэальнага пацяплення ў адносінах паміж Менскам і Вашынгтонам.

Замест гэтага, эксперт разглядае гэты жэст як працяг традыцыйнай палітыкі, блізкай да крамлёўскай, без намёку на стратэгічны паварот у бок дэмакратыі:
-Пуцін павіншаваў Трампа, Лаўроў павіншаваў Рубіо. Я б увогуле разглядаў лукашэнкаўскія кантакты з амерыканцамі ў рэчышчы расейскіх спробаў зблізіцца з адміністрацыяй Трампа. Канешне, ён хацеў бы нармалізацыі стасункаў з ЗША, але яна магчымая толькі ў тым выпадку, калі палепшацца стасункі паміж Расеяй і ЗША.
Палітолаг падкрэслівае, што гэтыя дзеянні падобныя да крокаў, якімі Расея перыядычна карыстаецца для тактычнага паляпшэння адносін з Захадам, не змяняючы пры гэтым аўтарытарнай сутнасці рэжыму. Фрыдман таксама выказаў сумневы ў тым, што вызваленне абмежаванай колькасці палітвязняў суправаджаецца гарантыямі недапушчэння новых рэпрэсій у Беларусі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя