BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фрыдман: Візіт Зяленскага ў Варшаву – знак адзінства з Польшчай

Візіт прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Варшаву 18-19 снежня і яго перамовы з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім сталі выразным сігналам захавання стратэгічнага саюзу Кіева і Варшавы на фоне вайны з Расеяй. Польскі лідар назваў сустрэчу «добрай навіной для Польшчы, Украіны і ўсяго рэгіёну — і дрэннай навіной для Масквы».

Фота: malanka.media

Палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман лічыць, што гэты візіт мае глыбокае сімвалічнае і палітычнае значэнне:

-Мы пачулі, што нягледзячы на тое, што пэўныя праблемы ў стасунках застаюцца і відавочна, што вялікімі сябрамі Наўроцкі з Зяленскім не стануць, але абедзве краіны павінны супрацоўнічаць у галіне бяспекі. І Наўроцкі так і сказаў, што гэтая сустрэча – дрэнная навіна для Расеі, бо Польшча стаіць на баку Украіны.

Паводле палітолага, на фоне рашэння Еўразвяза аб выдзяленні Украіне беспрацэнтнага крэдыту 90 мільярдаў еўра візіт Зяленскага ў Варшаву выглядае як частка больш шырокай карціны — кансалідацыі Захаду вакол падтрымкі Кіева:

-Гэта азначае і ваенную дапамогу Украіне, гэта азначае функцыянаванне Украіны як дзяржавы. З гэтымі грашыма барацьба далейшая супраць Расе забяспечаная. Што тычыцца фармату падтрымкі, гэта зусім, канешне, не тое, на што разлічвала Еўрапейская камісія. Усё ж такі яны жадалі выкарыстаць менавіта расейскія сродкі.

Фрыдман адзначае, што падчас візіта Уладзіміра Зяленскага ў Польшчу да Караля Наўроцкага асабліва важна, што бакі адкрыта закранулі і складаныя тэмы,  у тым ліку пытанне Валыні і эксгумацыі ахвяр, не ставячы пад пагрозу стратэгічнае партнёрства.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя