BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фрыдман: Вызваленне ксяндзоў — пакуль гэта жэст у бок Ватыкана

Палітолаг Аляксандр Фрыдман пракаментаваў апошнія падзеі вакол беларускай палітыкі і міжнародных перамоваў, уключаючы сітуацыю з Анджэем Пачобутам і іншымі палітвязнямі.

Аляксандр Фрыдман

Фрыдман адзначае, што апошняе вызваленне ксяндзоў Генрыха Акалатовіча і Анджэя Юхневіча — гэта жэст у бок Ватыкана, які быў зацікаўлены ў вызваленні святых асоб, і ў той жа час палітычна абмежаваны крок, бо вызваленыя — не самыя галоўныя палітвязні, якіх патрабавала Польшча:

– Лукашэнка зрабіў пэўныя крокі. Вызваленне святароў – гэта крок. Бо гэта вызваленне без дэпартацыі. Гэта не такое класічнае вызваленне, як Лукашэнка рабіў пасля перамоваў з амерыканцамі. Цяпер будзем глядзець, як будзе рэагаваць польскі бок. Ці будзе гэта Польшчай успрынята як пазітыўны крок, альбо ўсё ж такі Польшча будзе настойваць на наступных кроках, а менавіта на вызваленні Пачобута.

Што да будучыні, палітолаг прагназуе, што вызваленне яшчэ часткі беларускіх палітвязняў варта чакаць у бліжэйшай будучыні. Акрамя таго, назіраецца рэзкае скарачэнне патоку нелегальных мігрантаў, што, на думку Фрыдмана, пацвярджае факт, што ўлады могуць кіраваць патокам амаль у любым кірунку.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя