BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фрыдман: Запрашэнне Лукашэнкі ў «Савет міру» — спроба адцягнуць Беларусь ад Кітая

Запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі стаць сузаснавальнікам «Савета міру» па Газе не азначае нармалізацыі адносінаў паміж Менскам і Захадам, але можа быць часткай больш шырокай геапалітычнай гульні ЗША.

Аляксандр Фрыдман
Аляксандр Фрыдман

Гаворка ідзе пра спробу зменшыць уплыў Кітая на Беларусь, лічыць палітолаг Аляксандр Фрыдман:

– Відавочна, што Злучаныя Штаты імкнуцца гуляць разам з Лукашэнкам, каб прынамсі, калі не паспрабаваць перацягнуць яго на ўласны бок, дык хаця б паслабіць супрацоўніцтва паміж ім і Кітаем. Хутчэй я б сказаў, паміж ім і Расеяй і Кітаем. Перайсці на цывілізаваны, так бы мовіць, амерыканскі бок.

Разам з тым Фрыдман адзначае, што заявы Марыі Калеснікавай пра неабходнасць перамоваў, адлюстроўваюць гуманітарную логіку, але не змяняюць таго факту, што перад ЕЗ стаяць значна больш глабальныя выклікі, і дамоўленасць з аўтарытарным рэжымам Беларусі не з’яўляецца прыярытэтам:

– А вось Лукашэнка жадае навязаць перамовы менавіта па гэтым прынцыпе: я вызваляю палітзняволеных, а вы адмяняеце санкцыі. Але ніхто не сустракаецца з Лукашэнкам з еўрапейскага боку, бо ў гэтым няма ніякай карысці, бо гэта нічога не прынясе. Мы ж бачым, што еўрапейцы сёння, калі б гэта прынесла карысць, гатовы сустракацца нават з Пуціным.

Палітолаг падкрэслівае, што ўцягванне Менска ў новыя міжнародныя ініцыятывы не прадугледжвае прызнання легітымнасці лукашэнкаўскага рэжыму, а носіць выключна тактычны характар. “Савет міру па Газе” – гэта праект Дональда Трампа. Акрамя Лукашэнкі і Пуціна, запрашэнні таксама паступілі да лідараў Венгрыі, Турцыі, Канады, Бразіліі, Аргенціны, Грэцыі, Егіпта і Албаніі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя