BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фрыдрыха Мерца абралі канцлерам Нямеччыны з другой спробы


Бундэстаг абраў лідара блока ХДС/ХСС Фрыдрыха Мерца федэральным канцлерам Нямеччыны. Ён зменіць на гэтай пасадзе сацыял-дэмакрата Олафа Шольца. За яго прагаласавалі 325 дэпутатаў Бундэстага, 289 былі супраць, 1 – устрымаўся.

Фрыдрых Мерц быў абраны Бундэстагам з другой спробы. Паколькі падчас першага тура кандыдату ад блока ХДС/ХСС не ўдалося атрымаць абсалютную большасць (ён набраў 310 галасоў). Такія інцыдэнты ні разу не адбываліся ў паваеннай гісторыі краіны.

Пасля правальнага галасавання пасяджэнне Бундэстага было перапыненае для партыйных кансультацый. І ўжо час другога туру за прызначэнне Мерца канцлерам Нямеччыны прагаласавалі 325 дэпутатаў Бундэстага (галасаванне з’яўляецца таемным).

Для абрання кандыдату было дастаткова атрымаць 316 галасоў з 630 (у Бундэстагу 328 дэпутатаў ад ХДС і СДПГ). Такім чынам, 69-гадовы Мерц становіцца дзясятым канцлерам Нямеччыны.

Мерц для атрымання паўнамоцтваў канцлера яшчэ павінен атрымаць пасведчанне ад федэральнага прэзідэнта Франка-Вальтэра Штайнмаера ў палацы Бельвю. З атрыманнем гэтага дакумента ён афіцыйна становіцца канцлерам. Пасля гэтага ён адразу вяртаецца ў Бундэстаг для прыняцця прысягі.

Як чакаецца, пасля паспяховага прызначэння Мерца канцлерам, таксама павінен быць зацверджаны і новы склад урада Нямеччыны.

Фота: Revierfoto/picture alliance