Фота: LEONID SHCHEGLOV / AFP
Пекла Анджэя Пачобута. Як прымусіць Лукашэнку вызваліць героя?
“Адказаць на ціск Лукашэнкі можна толькі адным спосабам і толькі той мовай, якую дыктатар разумее” – піша беларускі палітык Павел Латушка ў артыкуле на старонках Wyborcza.pl.
“16 красавіка Анджэй Пачобут зноў сустракае дзень народзінаў за кратамі. Больш за 3 гады Анджэй, адважны дзеяч польскай меншасці, сумленны журналіст і бескампрамісны змагар за праўду, свабоду і дэмакратыю, знаходзіцца ў закладніках… Анджэй Пачобут – моцны чалавек, сімвал барацьбы за дэмакратыю і наш агульны беларуска-польскі герой. Усе, хто яго ведае, упэўнены, што ён не апускае рук і трымаецца сваіх прынцыпаў”, – гаворыцца ў артыкуле.
Павел Латушка таксама піша пра тое, што трэба зрабіць, каб перамагчы Лукашэнку.
“Для гэтага трэба прытрымлівацца прынцыпаў, як гэта зрабіў Анджэй Пачобут. А на ціск Лукашэнкі адказаць яшчэ большым ціскам, уцягнуўшы Кітай у вырашэнне праблемы з Лукашэнкам — цалкам спыніўшы таварныя зносіны з Беларуссю, у тым ліку чыгунку”.