BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гадавіна стварэння першага ўраду Беларусі

Сёння 1 лютага гадавіна стварэння першага ўраду Беларусі. 1 лютага 1863 года — Кастусь Каліноўскі абвясціў пра далучэнне Беларусі і Літвы да паўстання супраць расейскага царызму, якое пачалося ў Варшаве. Літоўскі правінцыйны камітэт, які рыхтаваў паўстанне, пераўтварыўся ў Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі.

Сёння па Падляшшы прайшоў Марш Каліноўскага. Каля паўсотні беларусаў з Беластока і Варшавы прайшлі 5 кіламетраў пешым маршам пад нацыянальнымі сцягамі ад Гарадка да Страшава. Ушанавалі памяць пісьменніка і грамадска-палітычнага дзеяча Аляксея Карпюка, а таксама дзеяча Міколы Дзямідава, якія нарадзіліся ў гэтым мясцовасцях, паставілі іх партрэты і запалілі знічы каля паклоннага крыжа. Далей ўдзельнікі Маршу Каліноўскага аўтакалонай вырушылі ў Мастаўляны, дзе 2 лютага 1838 года нарадзіўся Кастусь Каліноўскі.