BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Галасаваць супраць усіх заклікае Павел Латушка

Так званая электаральная кампанія 2025. Галасаваць супраць усіх заклікае Павел Латушка.

Намеснік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі патлумачыў сваю пазіцыю ў эфіры Рацыі.

Гэта, дарэчы, выключэнне. Шмат якія еўрапейскія краіны нават не маюць такой магчымасці. Ці выбаршчыкі не маюць. Вось нават калі тлумачыш заходнікам пазіцыю, яны нават здзіўляюцца, што такая ёсць магчымасць. Гэта сігнал унутр. Так, яны будуць фальсіфікаваць. Няхай гэтыя настаўнікі ці супрацоўнікі сферы культуры, сацыяльнай сферы ці медыцынскай, якія ў гэтых камісіях, няхай яны разумеюць, што робяць злачынствы. Рэжым атрымае гэты мэсыдж. 20-30-40-50-60 працэнтаў, 70 – калі скажуць. Яны ж гэта даведаюцца.

Паводле Латушкі, галасаваць супраць усіх – гэта неідэальны варыянт, але байкот – гэта тое, што трэба рэжыму.

– Цішыня. Усё ціха, гладка. Ніхто нічога не сказаў, нават кроку не зрабіў. Нават галачкі не паставіў. Нічога. Вось так працуе дыктатура. Дыктатуры любяць цішыню.

Як паведамлялася, Цэнтрвыбаркам ужо зарэгістраваў пяць кандыдатаў на ўдзел у т. з. выбарах. Акрамя Лукашэнкі, гэта старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч, першы сакратар Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Сяргей Сыранкоў, старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандар Хіжняк, а таксама удзельніца папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў Ганна Канапацкая.

Беларускае Радыё Рацыя