BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Галоўнае, каб важныя для нас рашэнні не прымаліся за спінаю Кіева”

Не варта чакаць сур’ёзных тэрытарыяльных саступак з двух бакоў падчас перамоваў. Хучэй за ўсё ўкраінскі і расейскі бок дамовяцца на той лініі размежавання, па якой цяпер праходзіць лінія фронту.

Фота: prismua.org

Такой думкі прытрымліваецца аналітык Праграмы расейскіх і беларускіх студый Рады знешняй палітыкі “Українська призма” Павло Радзь:

-Галоўнае, каб важныя для нас рашэнні не прымаліся за спінаю афіцыйнага Кіева. І каб Украіну і еўрапейскія краіны не ставілі перад фактам адносна тых ці іншых вынікаў перамоў паміж ЗША і Расеяй.

У той жа час 15 лютага ВСУ зафіксавала як адзін з самых складаных дзён на фронце ад пачатку бягучага года. За суткі адбылося 250 баявых сутыкненняў. Расейскія акупанты актывізаваліся на Пакроўскім, Курахоўскім і Веліканавасельскім накірунках.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя