Калі ўсе палітвязні будуць вызваленыя, то наступнымі патрабаваннямі дэмакратычных сілаў стане спыненне рэпрэсіяў у Беларусі і курсу на інтэграцыю з Расеяй. Такой думкі прытрымліваецца лектар і навуковы даследчык Йельскага універсітэта, драматург, чалец Каардынацыйнай рады Андрэй Курэйчык.

Разам з тым, тэма з правамі чалавека ў беларускім кантэксце зараз – гэта не тэма нумар адзін для заходніх партнёраў, – адзначыў ён:
-Барацьба за суверэнітэт, за існаванне Беларусі стане самым галоўным для ўсіх. І тут, мне здаецца, Святлана Ціханоўская павінна ўзначаліць гэтую барацьбу, зразумела, як абраны лідар. Перш за ўсе, трэба не дапусціць паглынання Беларусі вось гэтай Расейскай імперыяй.
Вызваленне знакавых фігур, такіх як Віктар Бабарыка, Алесь Бяляцкі ці Павел Севярынец, стала магутным імпульсам для перафарматавання стратэгій дэмакратычных сіл. Фокус змясціўся на пошук новых унутраных кропак кансалідацыі грамадства, а таксама ўзнікла вострая дыскусія аб магчымых фарматах дыялогу для вызвалення палітвязняў, якія надалей застаюцца за кратамі ў Беларусі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя.






