Чаго чакаць ад адміністрацыі Дональда Трампа ў адносінах да вырашэння лёса Украіны – пакуль што застаецца адкрытым пытаннем.

У той жа час, вораг працягвае наступаць па лініі фронту, расейскі бок пакуль выйграе ў тэхніцы, – распавёў афіцэр ЗСУ, да вайны – дырэктар “Фонду сприяння демократії” Юры Мундзюк:
-Галоўнае пытанне – што будзе далей з міжнароднай дапамогай для Украіны, у першую чаргу – амерыканскай? Што тычыцца перамоваў з Расеяй, усе каментатары разважаюць пра тое, ці будзе адміністрацыя Трампа прымушаць Украіну пайсці на нейкія нерэальныя ўступкі Расеі – тэрытарыяльныя ці яшчэ нейкія. Розныя версіі гучаць. Расея ўжо пачынае агучваць розныя прэтэнзіі.
Згодна дадзеных Генеральнага штабу Украіны, больш за ўсё баёў адбылося за апошнія суткі на Пакроўскім кірунку – 53 баявыя сутыкненні. Таксама вядома пра 19 атак на Куршчыне.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






